Аннотация

Андрэ Маруа Падарожжа ў нябыт Пераклад: Юрка Гаўрук Гэта шалёная мiтусня ў апошнiя нашы хвiлiны мне нагадвае выраз А.Жыда ў яго "Дзённiку", дзе ён кажа, што смерць падобна на ад'езд. Параўнанне смерцi з ад'ездам дало мне iдэю гэтага апавядання. А.М. Я болей не мог нi варушыцца, нi гаварыць. Маё цела, мой язык, мае павекi не падпарадкоўвалiся маёй волi, i, хоць вочы мае былi расплюшчаны, я нiчога не бачыў, апроч светлай iмглы, у якой скакалi блiскучыя кропкi, як пылiнкi ў променi сонца. Я адчуваў, што маё iснаванне канчаецца. Аднак я нешта яшчэ чуў. Гучанне слоў да мяне даплывала невыразна, гэта быў хутчэй шэпт, чым гутарка, але галасы я пазнаваў. Я ведаў, што каля майго ложка былi доктар Галцье, якi лячыў нас (свой вясковы акцэнт ён змякчаў, як мог), другi доктар, аўтарытэтны тон якога бiў, як молатам, па маiх напятых нервах, i Данацiна, мая жонка. Яна стрымлiвала рыданнi i, задыхаючыся, пытала ў дактароў: - Ён пры памяцi? - Не, мадам, - адказаў незнаёмы доктар. - Напэўна, не. Ён нават больш не трызнiць. Каматозны стан. Гадзiна альбо некалькi хвiлiн, i ўсё. - А можа, - нясмела прапанаваў Галцье грубаватым голасам, - як вы думаеце, можа, зрабiць укол?..

Отзывы

Падарожжа ў нябыт

Популярные книги