Вечар (на белорусском языке)

де Мопассан Ги
  • 1

Аннотация

Гi дэ Мапасан Вечар Пераклад: Сяргей Шупа Сяржант Варажу атрымаў тыдзень звальнення i паехаў да сваёй сястры панi Падуа. Варажу служыў у Рэне. Ён прамантачыў усе свае грошы i, пасварыўшыся з сям'ёй, напiсаў сястры, што можа ахвяраваць дзеля яе вольным тыднем. Не сказаць, каб ён надта любiў панi Падуа, гэтую нiзенькую, нудлiвую, пабожную i заўсёды сярдзiтую жанчыну, але яму былi вельмi патрэбныя грошы, i таму ён згадаў, што з усёй яго раднi Падуа была адзiная, у каго ён яшчэ нiколi не вымагаў грошай. Бацька Варажу, былы садоўнiк у Анжэ, якi цяпер ужо пакiнуў працу, зачынiў свой кашалёк перад сынам-шыбенiкам i таму не бачыў яго ўжо два гады. Яго дачка ўзяла шлюб з Падуа, былым служачым-фiнансiстам, калi той атрымаў пасаду збiральнiка падаткаў у Ване. I вось Варажу выйшаў з цягнiка i, распытаўшы пра дарогу, накiраваўся да дома свайго швагра. Калi Варажу ўвайшоў у дом, пан Падуа быў якраз у сваiм кабiнеце i спрачаўся з брэтонскiмi сялянамi. Убачыўшы Варажу, Падуа падняўся з крэсла, падаў яму руку над сталом, заваленым паперамi, i прамармытаў: "Сядайце, я праз хвiлiну буду вольны". Ён сеў i прадоўжыў спрэчку.

Отзывы

Вечар (на белорусском языке)

Популярные книги