Вязнi (на белорусском языке)

де Мопассан Ги
  • 4

Аннотация

Гi дэ Мапасан Вязнi Пераклад: Нiна Мацяш У лесе - нi гуку, толькi лёгкi шолах снегу, якi падае на дрэвы. Ён iшоў ад самага паўдня - дробны мяккi сняжок, якi пудрыў голле золкiм мохам, нацярушваў на сухое лiсце кустоўя лёгкiя сярэбраныя каптурыкi, усцiлаў сцяжынкi бясконцым пухкiм белым дываном i згушчаў бязмежную цiшу ляснога акiяна. Каля леснiчоўкi маладая жанчына з закасанымi рукавамi калола дровы на вялiкiм каменi. Гэта была высокая, хударлявая, дужая дачка лясоў - леснiкова дачка i леснiкова жонка. - Сёння мы адны, Бэрцiна, iдзi лепей у хату, ноч на дварэ, а вакол, напэўна, бадзяюцца i прусы, i ваўкi, - данёсся з леснiчоўкi голас. Маладзiца вялiкiмi ўзмахамi сякеры расколвала пень, i яе стан пругка распростваўся пры кожным узмаху рук. - Я ўжо накалола, мама. Зараз, зараз iду, не бойся, яшчэ вiдно, - адказала яна. Потым яна занесла на кухню бярэмак сушняку i дроў, кiнула яго каля прыпечка, зноў выйшла, зачынiла аканiцы - таўшчэзныя аканiцы з суцэльнага дубу, - а вяртаючыся, замкнула за сабою дзверы на цяжкую засоўку.

Отзывы

Вязнi (на белорусском языке)

Популярные книги