Каханне (на белорусском языке)

де Мопассан Ги
  • 1

Аннотация

Гi дэ Мапасан Каханне (Тры старонкi з "Запiсной кнiжкi паляўнiчага") Пераклад: Нiна Мацяш Толькi што ў газетным "Аддзеле крымiнальнай хронiкi" я прачытаў пра адну любоўную драму. Спачатку ён застрэлiў яе, потым застрэлiўся сам, бо, цi бачыце, ён кахаў яе. Мне ўсё роўна, хто такiя Ён i Яна. Мне мае значэнне толькi iх каханне; i цiкавiць яно мяне зусiм не таму, што яно расчулiла цi здзiвiла, уразiла цi змусiла задумацца, а таму, што нагадала мне маё юнацтва, адно дзiўнае паляванне, калi мне ўпершыню паказалася Каханне так, як першым хрысцiянам паказваўся крыж на небе. Я нарадзiўся з усiмi iнстынктамi i адчуваннямi першабытнага чалавека, ураўнаважанымi розумам i пачуццямi чалавека цывiлiзаванага. Я апантана люблю паляванне, аднак, убачыўшы падстрэленую жывёлiну, кроў на пёрах, кроў на сваiх руках, ледзь не млею. У той год пад канец восенi нечакана стукнулi маразы, i мой сваяк Карл дэ Равiль запрасiў мяне разам папаляваць на зары на качак на балоце. Сваяк - саракагадовы балака, рыжы, магутны, пышнабароды, жыццярадасны вясковы дабрадзей, надораны той гальскай кемнасцю, якая i неўдалi надае прывабнасць, жыў у маёнтку - нешта пад...

Отзывы

Каханне (на белорусском языке)

Популярные книги