Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)

Сименон Жорж
  • 1

Аннотация

Жорж Сiмэнон Першая справа Мэгрэ Раман Пераклад: Нiна Мацяш Раздзел I ФЛЕЙТЫСТ ДАЕ ПАКАЗАННI Чорны бар'ер падзяляў пакой на дзве часткi. На палове, прызначанай для наведвальнiкаў, самотна тулiлася каля пабеленай сцяны, спярэшчанай службовымi плакатамi i аб'явамi, чорная лава. Другую палову займалi пiсьмовыя сталы з чарнiлiцамi, палiцы, напакаваныя разбухлымi папкамi, таксама чорнымi, так што ўсё тут было чорна-белае. Але найбольшую ўвагу звяртала на сябе печка, якая красавалася на лiсце жалеза, чыгунная печка-"буржуйка" з тых, што можна ўбачыць хiба толькi на вакзале якога-небудзь захалуснага гарадка. Труба з яе спярша iмкнулася ўгору, да самай столi, потым крута выгiналася ўбок цераз увесь пакой i, нарэшце, утыкалася ў сцяну. Прыгажунчык палiцэйскi па прозвiшчу Лякер сядзеў у пакоi, расшпiлiўшы мундзiр, i ледзьве адольваў дрымоту. Насценны гадзiннiк у чорным футарале паказваў дваццаць пяць хвiлiн другой гадзiны ночы. Раз-пораз патрэскваў адзiны ў пакоi газавы ражок. I ў печы таксама час ад часу гуло без дай прычыны. Спакой ночы ўсё радзей i радзей парушаўся то пошчакам ляскоткi вартаўнiка, то вясёлай песенькай запозненага гулякi, то грукатам фiякра па крутой вулiцы.

Отзывы

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)

Популярные книги