Дзяўчына i бясхвостыя парсючкi (на белорусском языке)

Сименон Жорж
  • 1

Аннотация

Жорж Сiмэнон Дзяўчына i бясхвостыя парсючкi Пераклад: Алесь Асташонак Раздзел першы МАЛАДЫЯ ЖОНКI ЛЮБЯЦЬ УШЫВАЦЬ ГУЗIКI Хто тэлефанаваў ёй цяпер, у сем гадзiн вечара, Жэрмэн не сумнявалася: Марсэль павiнен быў пазванiць ёй з рэдакцыi. Дзяўчына толькi прыйшла ў "Французска-iталiйскую" рэстарацыю на бульвары Клiшы, дзе яны звычайна вячэралi i сустракалiся пасля працы, калi не дамаўлялiся на якое iншае месца. У iх i столiк быў ужо свой, заўсёды свабодны ў гэты час, каля акна. Месца гэтае было iм па-хатняму ўтульнае. Яна якраз толькi села i была падумала, што да трох гадзiн засталося ўсяго тры хвiлiны, як да яе падышла Лiзэта, гардэробшчыца. Гэтая маленькая жанчына з вiдавочным задавальненнем называла яе пасля замужжа мадам i ўвесь час пазiрала на прыемную ёй наведнiцу з цiкаўнасцю i хваляваннем. - Панi Блан... Пан просiць вас да тэлефона... Яна сказала толькi "п а н", не дадаючы "Марсэль", i выгляд у яе быў такi змоўнiцкi, што можна было падумаць, быццам гэты пан належаў iм абедзвюм.

Отзывы

Дзяўчына i бясхвостыя парсючкi (на белорусском языке)

Популярные книги