Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)

Сименон Жорж
  • 1

Аннотация

Жорж Сiмэнон Чалавек на лаўцы Пераклад: Алесь Асташонак 1. ЖОЎТЫЯ ЧАРАВIКI Забойства здарылася ў панядзелак, 19 кастрычнiка - у швагеркi камiсара Мэгрэ быў якраз дзень нараджэння. Дзiўна, але на набярэжнай Арфэўр даўно заўважылi, што ў панядзелак забойстваў бывае меней, чым у астатнiя днi. Гэта была першая восеньская справа, расследуючы якую Мэгрэ адчуў наблiжэнне зiмы. Усю нядзелю лiў дождж, халодны i дробны. Дахi i асфальт заблiшчалi, а потым узняўся жаўтаваты туман, якi, здавалася, украдаўся ў жытло праз аконныя шчылiны. Стала так холадна, што ў панядзелак ранiцай панi Мэгрэ сказала: - Трэба закласцi шчылiны лямцам. Камiсар гадоў ужо пяць сама меней абяцаў жонцы кожную восень зрабiць гэта "ў наступную нядзелю". Калi ён выйшаў з дому, першы раз надзеўшы гэтай восенню прапахлае нафталiнам палiто - прапанавала жонка, - была ўжо палова дзевятай, але на вулiцы было так змрочна, што ў кватэры яшчэ гарэла святло. Удзень дождж скончыўся, аднак асфальт не прасыхаў i рабiўся ўсё больш брудны. А гадзiны ў чатыры Парыж зноў ахутаў той самы жаўтаваты туман, у якiм расплывалася святло лiхтароў i вiтрын.

Отзывы

Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)

Популярные книги