Адна гадзiна (на белорусском языке)

Хэммет Дэшилл
  • 5

Аннотация

Дэшыэл Хэмет АДНА ГАДЗIНА - Пазнаёмцеся, гэта - мiстэр Кроствэйт, - сказаў Вэнс Рычманд. Кроствэйт, якi сядзеў, зацiснуты ў адно з шырокiх крэслаў, што стаялi ў кабiнеце адваката, буркнуў нешта ў сувязi з адбыўшайся прэзентацыяй. Гэты Кроствэйт быў чалавек-пухiр велiзарных памераў, запхнуты ў зялёны клятчасты гарнiтур, што анiяк не памяншаў яго габарытаў. Гальштук быў увасабленнем безгустоўнасцi, пераважна жоўтых адценняў, з дыяментавай зашчэпкай у цэнтры. Камянi былi начэплены i на пухлыя пальцы. Ад друзлага тлушчу рысы твару расплылiся, у вынiку яго круглы чырвоны твар быў здатны толькi на адзiн выраз - незадаволеную свiнскасць, што было звыклай для яго мiнай. Ад Кроствэйта моцна патыхала джынам. - Мiстэр Кроствэйт з'яўляецца прадстаўнiком кампанii па вытворчасцi вогнетушыцеляў на цiхаакiянскiм узбярэжжы, - пачаў расказваць Вэнс Рычманд, пасля таго як я ўсеўся ў крэсле. - Яго кантора - на Кернi-стрыт, непадалёк ад Калiфорнiя-стрыт. Учора ў 14.45 ён пайшоў у сваю кантору. Аўтамабiль маркi "Гудзон" пакiнуў перад уваходам у будынак, не заглушыўшы рухавiка. Праз дзесяць хвiлiн ён вярнуўся. Машыны на месцы не было. Я зiрнуў на Кроствэйта. Той сядзеў, утаропiўшыся ў свае тлустыя каленi i не выказваючы анiякай цiкавасцi да слоў адваката. Я адразу ж перавёў позiрк на Вэнса Рычманда; той, з чыста паголеным шэрым тварам i хударлявай фiгурай, выглядаў куды якiм прыгажуном побач са сваiм пухлявым клiентам.

Отзывы

Адна гадзiна (на белорусском языке)

Популярные книги