Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)

Хэммет Дэшилл
  • 4

Аннотация

Дэшыэл Хэмет Справа Гейтвудаў Пераклад: Яўген Мiклашэўскi Харвi Гейтвуд загадаў, каб мяне адразу ж правялi да яго, i ад парадных дзвярэй штаб-кватэры "Гейтвуд ламбер карпарэйшн" да прэзiдэнцкага кабiнета я дабраўся амаль за чвэрць гадзiны, раз-пораз сутыкаючыся з брамнiкамi, рассыльнымi, сакратарамi. Калi за лiслiва сагнёным сакратаром зачынiлiся дзверы, Гейтвуд, навалiўшыся на стол i гледзячы ў мой бок, прабрахаў: - Учора ўвечары выкралi маю дачку. Нягоднiкаў трэба знайсцi чаго б гэта нi каштавала. Я нiчога не пашкадую. - Раскажыце пра ўсё па парадку, - папрасiў я. Але Гейтвуд чакаў ад мяне не роспытаў, а неадкладнага пошуку злачынцаў, i я больш гадзiны выцягваў з яго тое, што думаў атрымаць за дзесяць хвiлiн. Чырванаморды здаравiла - а важыў ён, як вiдаць, не менш чым дзвесце фунтаў, - Гейтвуд усiм сваiм магутным выглядам дэманстраваў сiлу i ўладнасць. Здабываючы мiльёны, ён адвучыўся цырымонiцца з людзьмi, i няцяжка ўявiць, наколькi было прыемна мець з iм справу, калi да таго ён быў яшчэ i раз'юшаны.

Отзывы

Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)

Популярные книги