Як птушкi дуб ратавалi (на белорусском языке)

Колас Якуб Михайлович
  • 0

Аннотация

Якуб Колас Як птушкi дуб ратавалi Напэўна не скажу, над якою рэчкаю векаваў стары дуб: цi то над Нёманам, цi то над Свiслаччу. Ды гэта не мяняе сутнасцi справы. Важна тое, што няўзнакi год за годам на дуб навальвалася старасць. Верхавiна яго лысець пачала, i ўжо некалькi голых, як пальцы рук, галiн, нiбы свечкi, высока свяцiлiся ў небе. Вакольнае насельнiцтва - лазовыя кусты, круглаверхiя вербы, старадрэвiны хвоi з краю луга i маладое пакаленне дубоў з iх жыхарамi не маглi не заўважыць, што шматгадовы дуб над рэчкаю пачынае паддавацца старасцi. Гэта акалiчнасць выклiкала ў самiх наглядальнiкаў невясёлыя думкi аб сваiм уласным лёсе. А важней за ўсё - шкада было старога дуба, усе да яго папрывыкалi, любiлi грозны шум яго ў часе летнiх навальнiц. Наогул прыемна было глядзець, як дуб ваяваў з бурамi i непагодамi, не кланяўся iм, а стаяў моцна. Галiны i лiсце на галiнах былi зялёныя, сакаўныя, поўныя жыцця. Здавалася, i зносу не будзе асiлку дубу. I раптам такая прыкрая праява: захварэў дуб i павольна засыхае! Сарока, зразумеўшы думкi лазовых кустоў, першая зачычыкала, зашыкала, забалбатала на ўсе галасы: - Чуеце, чуеце! Дуб старэе! Дуб старэе! Недалёка час, калi ён, небарака, рухне на дол!

Отзывы

Як птушкi дуб ратавалi (на белорусском языке)

Популярные книги