На чужым грунце (на белорусском языке)

Колас Якуб Михайлович
  • 0

Аннотация

Якуб Колас На чужым грунце Самая важная прычына ўсiх яго нягод крылася ў тым, што гэта Калiва расло на чужым грунце. Хто яго ведае, як занеслася яно на зялёны луг. Але ласне яно вiнавата? Або хто вiнават? I навошта шукаць вiнаватага? Проста выкiнулася зернетка аржаное з мяшка, як везлi ў млын жыта, - цi ж не магло хiба так стацца? А можа, якi падарожны, iдучы полем, сашмаргнуў, не думаючы, каласок i iшоў потым праз гэты луг i кiнуў зернетка. Толькi ж узрасло яно мiж чужынцаў: поруч з iм рос званец, мяцёлка, а каля саменькага карэння цiснулася ўсялякая трава-драбяза: шчытнiк, iмяло, белая дзяцелiна, муражок i розныя краскi. Але гэтыя суседзi не хацелi знацца з сiрацiнай i лiчылi вялiкаю ганьбай для сябе i свайго гонару кампанёўства з закiданым Калiвам Жыта. Ну, што ж! хiба змусiш каго, каб любiў цябе, раз ты нiкому не люб? Няхай! Надышла вясна. Вясна гэта такая пара, у якую адны толькi няўдатнiкi, адны бяздольнiкi, па справядлiвасцi нешчаслiвыя, не знаюць радасцi. Вясна - гэта пара, калi ўсе спяшаюцца скарыстаць гэты час для шырокай вясёласцi i глыбокага жыцця сэрца. Бывала, чуць-чуць пачне паказвацца з-за лесу сонца, а на лузе ўжо пачыналiся сп...

Отзывы

На чужым грунце (на белорусском языке)

Популярные книги