Сьцяна (на белорусском языке)

Янович Сократ
  • 3

Аннотация

Сакрат Яновiч Сьцяна Раман У нашым калодзежы, у Каралёўшчыне, калiсьцi злавiлi дзiўнага шчупака - амаль бяз тулава ды зь вялiзнай галавою. Ён, вiдаць, рос у голадзе... (З успамiнаў Мацi) 1 Сьцяпан Сумленевiч глядзеў у вакно. Выпаў першы сьнег, i было сьветла, добра. Невысока кружылася птушка, голуб. Беляхцелi пярэстыя дахi складаў, пабудаваных на пустэчы, на якой, як казалi старыя людзi, знаходзiлiся могiлкi. На панадворку блiзкага будынку зграя дзяцей бiлася сьнежкамi й адтуль, час ад часу, даляталi вывiскi радасьцi. Сумленевiч, заклаўшы рукi за сьпiну, прайшоўся па пакоi, абмiнаючы вялiзны пiсьмовы стол, крэслы. Гэты сьнег доўга не паляжыць, мiжвольна думаў ён. Яшчэ - зарана. Будзе тапелiца, балота на тратуары. Стане iмгла, ад якой сонна й невыносна абыякава... Ён адчуваў сябе неспакойна. Першы раз ахапiла яго так моцнае пачуцьцё неспакою, якое - баяўся таго - было блiзкае страху. Не знаходзiў ён выразных прычынаў, якiя тлумачылi-б гэткi стан духу. Вышукоўваў адну прычыну, галоўную. Кiра, вядома, мела рацыю, калi ўчора наракала, што Сьцяпан рэдка бывае дома. Ён i сам зьдзiўлены тым, што яно, сапраўды, так ёсць. Прадумаўшы, дзень за днём, цэлы тыдзень, ён усьвядомiў сабе, што яго чамусьцi не прыхiляе да жонкi. Бачыў у ёй усяго нейкую цiхую прыстань пасьля турботнага дня, ня болей. Да ягонай сьвядомасьцi даходзiла гэта цяжка, як бы з натугай. Зь вялiкай неахвотай.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Сьцяна (на белорусском языке)

Популярные книги