Аннотация

Эрык Фрэнк Расэл Неба, неба... Пераклаў Сяргей Мiхальчук Ён шырока расчынiў лiтыя чыгунныя дзверцы, загледзеўся ў вогнетрывалае чэрава печы, што адкрылася перад iм, i ўздыхнуў на поўныя грудзi. Быццам узiраешся ў машынны адсек касмiчнага карабля. Тут, за дзверцамi, павiнны быць полымя i грукат, а з таго боку агню - зоркi. Падлога пад нагамi ўздрыгвае. На куртцы ў яго срэбныя гузiкi, на каўняры i пагонах - маленькiя срэбныя каметы. - Ну вось, - грымнула над вухам. - Зноў ты як адчынiў дзверцы, дык адразу i аслупянеў. I што ўжо там такога незвычайнага ў гэтай печы? Куртка з срэбнымi гузiкамi i каметамi знiкла, застаўся толькi засалены белы халат. Падлога пад нагамi больш не ўздрыгвала, адно рыпелi маснiчыны. Зоркi пагаслi, нiбыта iх нiколi i не было. - Нiчога, мсье Траба. - Тады ўвага! Распалi агонь, як цябе вучылi. - Зараз, мсье Траба. Ён схапiў ахапак пахучага хваёвага галля, сунуў яго ў печ i доўгай жалезнай качаргой запхнуў як мага глыбей. Потым другi ахапак, трэцi. Пасля падабраў з падлогi дзесятак маленькiх, клейкiх ад смалы хваёвых шышак i па адной закiнуў туды ж, у самую сярэдзiну. I задуменна паглядзеў на ўсё, што зрабiў сваiмi рукамi. Ракета, зараджаная хваёвымi шыпулькамi i шышкамi. Ото дурнота!

Отзывы

Неба, неба (на белорусском языке)

Популярные книги