На пошукi Зьмея Нарата (на белорусском языке)

Аркуш Алесь
  • 0

Аннотация

Алесь Аркуш На пошукi Зьмея Нарата О, гэты сьмяльчак, Раул Бопп*, якi накiнуў на шыю Зьмею Нарата пятлю i засiлiў гразу сэльвы Амазонкi. Ён так марыў ажанiцца з дачкою каралевы Лузii, што ўлез у скуру сваёй ахвяры i зьмеям выправiўся на пошукi абраньнiцы. - Куды-ж ты, Зьмей Нарата? - пытаюцца ў Раула Боппа жыхары сэльвы. - Хачу я бачыць дачку каралевы Лузii, адказваў усiм сьмяльчак Раул. Няпросты ён выбраў шлях - праз сэльву, праз балоты, праз выпрабаваньнi. Уладзiмер Славук** намаляваў-бы шыкоўныя iлюстрацыi да гэтай гiсторыi. Зьмей у яго атрымаўся-б як сапраўдны блiшчыць луска цела пад месячным сьвятлом, блiшчаць вочы Зьмея, выпраменьваючы адвагу i непахiснасьць, а з-пад кожнай купiны, з-за кожнага дрэва сочаць за iм жыхары сэльвы - хiжыя, кiпцюрыстыя, iкластыя; толькi страшныя абрысы Зьмея Нарата ратуюць Раула ад нападу кракадзiлаў, ягуара i пiраней. О, гэты сьмяльчак Раул Бопп! Як моцна ён жадае дачку каралевы Лузii! Вядома, ён пройдзе праз усе выпрабаваньнi, бо за праважатага ў яго адвага i ўпартасьць, ён выкрадзе сваю абраньнiцу, яны возьмуць шлюб i будуць жыць, як i марыў Раул, у краi Бязьмежных Земляў. Там, напэўна, яны жывуць i зараз i там я...

Отзывы

На пошукi Зьмея Нарата (на белорусском языке)

Популярные книги