Клясычная эвалюцыя Сяргея Дубаўца (на белорусском языке)

Аркуш Алесь
  • 0

Аннотация

Алесь Аркуш Клясычная эвалюцыя Сяргея Дубаўца Кiм стаў бы Сяргей Дубавец, калi б нарадзiўся ў цывiлiзаванай, дэмакратычнай, беларускай Беларусi? Напэўна, гучным празаiкам. Альбо аўтарытэтным лiтаратурным крытыкам. Альбо i тым i другiм адразу. Аднак Сяргей Дубавец нарадзiўся ў БССР. Творчы шлях Дубаўца можна ўмоўна падзялiць на некалькi пэрыядаў: "перабудовачны", "вiленскi" i "ipso articulo temporis"*. Разглядаючы гэтыя пэрыяды, цiкава прасачыць за эвалюцыяй Дубаўца. * У адказную хвiлiну (лац.) "Перабудовачны". Другая палова 80-х - пачатак 90-х. У 1985 годзе ў Савецкiм Саюзе пачынаецца гарбачоўская перабудова. Са спазьненьнем (Вандэя), але працэс дэмакратызацыi, дэманапалiзацыi i дэiдэалягiзацыi пачынаецца ў Беларусi. Вяртаюцца зь небыцьця iмёны i творы рэпрэсаваных "нацдэмаўскiх" пiсьменьнiкаў. Ствараецца БНФ, мацнее адраджэнскi рух. Галоўнымi лiтаратурнымi пляцоўкамi Дубаўца становяцца "ЛiМ" i "Нёман". Сяргей пiша прозу, крытычныя i лiтаратуразнаўчыя артыкулы, дапамагае рэабiлiтоўваць спадчыну. Зьяўляецца адным з лiдэраў лiтаратурнай арганiзацыi "Тутэйшыя" (узьнiкла ў 1987 г.). Найбольшым посьпехам карысталiся яго артыкулы пра "новую культурнiцкую сытуацыю". Ён першы пачаў пiсаць пра арганiзацыйную i эстэтычную манаполiю СП, пра дэвальвацыю мастацкага слова, пра неабходнасьць рэформаў у культурнай сфэры.

Отзывы

Клясычная эвалюцыя Сяргея Дубаўца (на белорусском языке)

Популярные книги