Маўглi (на белорусском языке)

Киплинг Редьярд Джозеф
  • 15

Аннотация

Джозэф Рэдзьярд Кiплiнг Маўглi З "Кнiгi Джунгляў" Пераклаў С.Мiхальчук БРАТЫ МАЎГЛI Было сем гадзiн спякотнага вечара ў Сiянiйскiх гарах, калi Бацька Воўк прачнуўся пасля дзённага адпачынку, пачухаўся, пазяхнуў i выпрастаў адну за другой здранцвелыя лапы, праганяючы сон. Мацi Ваўчыха драмала, паклаўшы сваю вялiзную шэрую мысу на чацвярых ваўчанят, а тыя варочалiся i павiсквалi, i месяц асвятляў уваход у пячору, дзе жыла ўся сям'я. - Уф! - сказаў Бацька Воўк. - Пара зноў на паляванне. Ён ужо збiраўся спусцiцца скачкамi з гары, як раптам нiзенькi цень з калматым хвастом лёг на парог i занудзiў: - Жадаю табе ўдачы, о Правадыр Ваўкоў! Удачы i моцных белых зубоў тваiм высакародным дзецям. Няхай яны нiколi не забываюць, што на свеце ёсць галодныя! Гэта быў шакал, Падлiза Табакi, - а ваўкi Iндыi ставяцца з пагардай да Табакi за тое, што ён гойсае ўсюды, сее разлад, разносiць плёткi i не грэбуе анучамi i акраўкамi скуры, калi грабецца на вясковых сметнiках. I ўсё-такi ваўкi баяцца Табакi, бо ён часцей за ўсiх iншых звяроў у джунглях хварэе на шаленства i тады бегае па лесе i кусае ўсiх, хто толькi трапiцца яму насустрач. Нават тыгр уцякае i хаваецца, калi ашалее маленькi Табакi, бо нiчога горшага, чым шаленства, не можа здарыцца з дзiкiм зверам. У нас яно называецца вадабоязь, а звяры завуць яго "дзiванi" - шаленства - i ратуюцца ад яго ўцёкамi.

Отзывы

Маўглi (на белорусском языке)

Популярные книги