Канец Iталii (на белорусском языке)

Куртад Пьер
  • 0

Аннотация

П'ер Куртад Канец Iталii Пераклад: А.Мароз Аўтобус пад'язджаў да Рыма. - Мадам i месье, - пачулiся словы гiда, якi сядзеў побач з шафёрам, давяральна схiлiўшыся над мiкрафонам, - мы цяпер едзем па так званай Кампанiя Рамана*. Хутка вы ўбачыце сем пагоркаў Вечнага Горада. Мы знаходзiмся ў кутку свету, якi быў апеты найвялiкшымi паэтамi i даў сюжэты для славутых карцiн. Гэты ўрадлiвы да самага канца iснавання Рымскай iмперыi край выглядае цяпер спустошаным, але тым не менш велiчным... * Назва мясцовасцi, якая ляжыць на поўдзень ад Цiбра, памiж морам i Апенiнамi. "Вось яна, гэтая Кампанiя Рамана, - падумаў Арман, - над якой лiў слёзы Шатабрыян, над якой Гётэ... над якой Стэндаль... i столькi iншых, i столькi фраз, слоў..." - У цябе ёсць Стэндаль? - Ёсць, любы, - сказала маладая жонка Армана, з якой яны былi ў вясельным падарожжы. Лора, як i ён, скончыла фiлалагiчны факультэт, i таму яны былi ўпэўненыя, што, працуючы ўдваiх, змогуць жыць спакойна. Яны мелi ўсё, каб быць шчаслiвымi.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Канец Iталii (на белорусском языке)

Популярные книги