Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне

Фраерман Рувим Исаевич
  • 1

Аннотация

Рувiм Фраерман Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне Пераклад: Вера Вярба I Тонкая лёска была спушчана ў ваду пад тоўсты корань, што варушыўся ад кожнага руху хвалi. Дзяўчынка лавiла фарэль. Яна сядзела нерухома на каменi, i рака абдавала яе шумам. Вочы яе былi апушчаны. Але позiрк iх, стомлены бляскам, што быў рассеяны паўсюды над вадой, не здаваўся пiльным. Яна часта адводзiла яго ўбок i глядзела ўдалячынь, туды, дзе круглыя, парослыя лесам горы стаялi над самай ракой. Паветра было яшчэ светлае, i неба, абмежаванае гарамi, здавалася сярод iх раўнiнай, ледзь азоранай захадам. Але нi гэта паветра, знаёмае ёй з першых дзён жыцця, нi гэтае неба не вабiлi яе зараз. Шырока адкрытымi вачыма сачыла яна за вечна бягучай вадой, сiлячыся ўявiць у сваёй фантазii тыя нязведаныя краiны, куды i адкуль бегла рака. Ёй хацелася пабачыць новыя землi, iншы свет, напрыклад, аўстралiйскага сабаку дзiнга. Яшчэ ёй хацелася быць пiлотам, а таксама яшчэ спяваць. I яна заспявала. Спачатку цiха, потым гучней. У яе быў прыемны голас. Але побач нiкога не было. Толькi вадзяны пацук, напалоханы песняй, плюхнуўся ля самага кораня i паплыў у зараслi чароту, валочачы ў нару зялёную чарацiнку. Чарацiнка была даўгаватая, i пацук дарэмна стараўся, не маючы сiлы працягнуць яе праз густую рачную траву.

Отзывы

Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне

Популярные книги