Дарагая, мiлая мадам (на белорусском языке)

Гренье Роже
  • 0

Аннотация

Ражэ Грэнье "Дарагая, мiлая мадам..." Пераклад: Л.Казыра На вулiцы дэ Клеры, акурат ля газетнага выдавецтва, я спаткаў свайго старога сябра Луi Рэнье. Такую падзею, вядома ж, нельга было не адзначыць. Зрэшты, сустракаемся мы з iм амаль штодня i кожны раз адзначаем нашы спатканнi. Заходзiм у бiстро, якое тут ведае кожны, таму што там падаюць цудоўнае белае вiнаграднае вiно сансэр. Але сёння вельмi горача, i мы заказваем пiва. Мы якраз дапiвалi свае бакалы, як да стойкi падышоў сутулаваты стары чалавек. I тут Рэнье штурхае мяне i цiха пытаецца: - Ты ведаеш яго? - Не. Перакананы, што цяпер кожнае яго слова будзе для мяне цiкавай нечаканасцю, Рэнье працягвае: - Ды гэта ж ён вядзе рубрыку свецкай хронiкi ў газеце "Вi галуаз". А псеўданiм у яго - Фрынэ. Мы глядзiм, як Фрынэ адным махам выпiвае шклянку вiна i хуценька падаецца да выхаду. Я заказваю яшчэ пiва. - Ну i Фрынэ, - паўтарае Рэнье i весела смяецца. А мяне агортвае цяжкi, дакорлiвы, неадчэпны ўспамiн... Чамусьцi заўсёды летам, калi ад спякоты няма паратунку нi на дварэ, нi дома, нi ў бюро, калi замiрае жыццё ўсяго горада i тыранiя штодзённых бясконцых клопатаў адыходзiць на заднi план, нiбы ў марыве паўстаюць перада мной эпiзоды мiнулага. Мяне хiлiць да меланхолii. З горыччу пачынаеш думаць, што i ты сам, i ўсё вакол цябе - такое самае, як i год назад: тое самае бiстро, той самы субяседнiк, тое самае пiва...

Отзывы

Дарагая, мiлая мадам (на белорусском языке)

Популярные книги