Аннотация

Кастусь Акула За волю Раман ХТО БУДАВАЎ, А ХТО ФАШЫСЬЦIЎ Летась на Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкi ў Полацку каля Клiўленду, - фактычна сусьветнай сустрэчы, - пасьля развалу бэрлiнскай сьцяны, абвешчаньня "сувэрэннай" БССР, - калi "iмпэрыя зла" iдзе да канчатковага распаду, - бралi ўдзелу большым лiку i суродзiчы зь Беларусi. "Паяднаныя любоўю", - як пiсала менская газэта, сыны й дочкi "забранай зямлi" з цэлага сьвету знаёмiлiся, выступалi з прамовамi, паказвалi сваё сцэнiчнае мастацтва, сьпявалi i дэкляравалi сваю адданасьць iдэям адраджэньня, вольнасьцi i незалежнасьцi Беларусi. Перадавая, патрыятычная, творчая, сумленная, працавiтая, гаротная Беларусь, каторая ў Бога верыць, клiча цяпер на помач у змаганьнi з духовым i экалягiчным чарнобылямi сваiх дзетак, што некалi пакiнулi раськiданыя гнёзды, або ўжо за межамi бацькаўшчыны радзiлiся. На вялiкi жаль, беларускi народ мала ведае пра сваю эмiграцыю, каторая змагалася за вызваленьне Беларусi, у вольным сьвеце стварыла грамадзкiя, асьветныя i палiтычныя iнстытуцыi, прэсу, здабыла пэўныя посьпехi ў навуцы й лiтаратуры, аднавiла Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву i ўста...
Книги из серии: Без серии

Отзывы

За волю

Популярные книги