Янка з Падлесся (на белорусском языке)

Хурсик Сымон
  • 0

Аннотация

Сымон Хурсiк Янка з Падлесся Неасяжная далячынь. Дзесьцi далёка перасеклася неба з зямлёю. А дзе - не вiдно. Там кволiцца сiнь. Мiтусiцца, трапечацца, як летуцень. Трывожыць думы i жаданнi, як песня цiхая, што боль заспакойвае, абяцае штосьцi нязнанае i прыгожае ды вабiць, цягне да сябе, як ласка дзявочая. На зялёнай роўнядзi пчалiным роем рассыпалiся хутары, вёскi. Злева - смяецца, звiваецца, як блiскучы каснiк, жыццярадасная цiхаплыўкая рэчка. Далей - бясконцыя пярэстыя палi. З правага боку - стары магутны лес. Цiхая задума агарнула яго. Лес маўчыць i марыць аб чымсьцi, i не пазнаць весела цi сумна яму. У тахт яго думкам штапуе паветра белымi стрэламi пары бойкi паравiк прыватнага млына, што прытулiўся к узлеску каля дарогi. Сёння, як i заўсёды, каля млына шмат народу. Паабсыпаныя цёплым пылам белай мукi, аблiваючыся гарачым салёным потам, снуюць яны сюды-туды з цяжкiмi мяшкамi. Некаторыя спакойна чакаюць свае чаргi. Збiраюцца ў кучкi, гутараць. Часам доўга i горача спрачаюцца.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Янка з Падлесся (на белорусском языке)

Популярные книги