Аннотация

Як заўсёды, перш чым адчынiць наглуха зачыненыя дзверы, Эдзiт Фэлоўз паправiла свой рабочы халат i толькi пасля таго пераступiла тую нябачную лiнiю, што аддзяляла рэальны свет ад свету несапраўднага. Пры ёй былi нататнiк i асадка, хоць з пэўнага часу яна не вяла больш сiстэматычных запiсаў, робячы iх толькi пры пiльнай патрэбе. На гэты раз яна несла з сабою i чамадан. «Гэта гульнi хлопчыкам», усмiхнуўшыся, растлумачыла яна вартаўнiку, якi даўным-даўно ўжо не задаваў ёй нiякiх пытанняў i толькi махнуў рукою, прапускаючы яе. Як звычайна, выродлiвы хлапчук адразу пачуў яе прыход i, плачучы, кiнуўся ёй насустрач. — Мiс Фэлоўз, мiс Фэлоўз, — мармытаў ён, вымаўляючы словы глуха, не зусiм выразна, ва ўласцiвай аднаму яму манеры. — Што здарылася, Цiмi? — спыталася яна, правёўшы рукою па яго страхалюднай галоўцы, зарослай густымi рудымi кудламi. — Джэры вернецца, каб зноў гуляць са мной? Мне вельмi сорамна за тое, што адбылося. — Не думай больш пра гэта, Цiмi. З-за гэтага ты i плачаш? Ён адвярнуўся. — Не зусiм, мiс Фэлоўз. Проста я зноў бачыў сон.

Отзывы

Выродлiвы хлапчук

Популярные книги