Аннотация

Васiль Галавачоў Волат на дарозе Пераклад: Павел Марцiновiч 1 Хмары вiселi нiзка суцэльнай заслонай, iх вiльготны подых разагнаў нават крыклiвых чатырохлапых птушак, адзiных буйных драпежнiкаў на кантыненце. Здавалася, само неба, шэрае, беспрасветнае, манатоннае, упала на мокры лес. Унiзе на схiле ўзгорка варухнулiся галiны сiнявiта, i на лясную паляну выйшлi двое: невысокi таўставаты мужчына з зусiм сiвай хваляй кучаравых валасоў i танклявая, як сцяблiна рамонка, жанчына з журботнымi вачыма. Вядома, адсюль, з вышынi, Грэхаў не мог бачыць выразу яе вачэй, проста ведаў, што яны зусiм сумныя. На гэтую дзiўную, маўклiвую пару ён звярнуў увагу ў першы ж дзень iх прыезду ў санаторый. Здалёку прыняў iх за бацьку i дачку, на самай жа справе былi яны мужам i жонкай. Яго звалi Грант, Яраслаў Грант, яе - Цiна. Ад лекараў Грэхаву стала вядома, што ён зорны лётчык, камандзiр карабля, трапiў у нявыкрутку, атрымаў псiхiчную траўму i цяпер наўрад цi зможа вярнуцца да сваёй працы. Аднойчы Грэхаў выпадкова сустрэў iх у лесе, i яго ўразiў выраз болю i пяшчоты на твары Гранта, калi той звяртаўся да жонкi. Увогуле бачыў iх Грэхаў даволi часта, во...

Отзывы

Волат на дарозе (на белорусском языке)

Популярные книги