Аннотация

Марына Цвятаева ВЕРШЫ * * * Любасць адкуль жа такая? Не першы раз лашчу скронi, Вуснамi вусны чакаю, I ад вясны ў палоне. Святлелi i гаслi ночы. (Любасць адкуль жа такая?), Святлелi i гаслi вочы: З iмi сустрэч шукаю. Песня слязу выракала. Ноч па вуголлi хадзiла. (Любасць адкуль жа такая?) Голас твой разбудзiла. Любасць адкуль жа такая? I што з ёй рабiць, спявача, Каб яна век не змаўкала З вейкамi твайго плачу?! 18 лютага 1916 * * * Жнiвень - астры, Жнiвень - зоркi, Жнiвень - гронкi Вiнаграду i рабiн Iржавых - жнiвень! Паўнаважным, дабрадзейным Яблыкам сваiм iмперскiм, Як дзiця, гуляеш, жнiвень, Як далонню, гладзiш сэрца Iменем сваiм iмперскiм: Жнiвень! - Сэрца! Месяц познiх пацалункаў, Лiўняў i маланак познiх! Лiўняў зорных Жнiвень! - Месяц

Отзывы

Вершы (на белорусском языке)

Популярные книги