Аннотация

Аляксандар Гараднiцкi ВЕРШЫ Уладзiмiру Высоцкаму Паэт загiнуў. Так загiнуў Гамлет, Выпрабаваны ядам i клiнком. Паэт загiнуў. Мы ж - жывыя. Нам не Судзiць аб iм, як колiсь, абаколь. Яму вы слоў пустых не балабоньце. Што вашы плёткi ветраныя ўсе! Паэтаў доля - памiраць на фронце У марах аб нейтральнай паласе. Дзе вы цяпер, яго адзiнаверцы, Яго сябры - надзея i быльлё? Ня вытрымала змучанае сэрца! Яму i нельга вытрымаць было. Гамоняць гучна шэльмы i зладзеi Над лопнутай гiтарнаю струной... Паэт загiнуў - i няма надзеi, Што гэта стане плёткай шчэ адной. Цяпер ад папулярнасьцi вар'яцкай За iншыя пайшоў ён рубяжы.

Отзывы

Вершы (на белорусском языке)

Популярные книги