Аннотация

Уладзiмiр Караткевiч Вершы * * * Быў. Ёсць. Буду. Таму, што заўжды, як пракляты, Жыву бяздоннай трывогай, Таму, што сэрца маё распята За ўсе мiльярды двухногiх. За ўсiх, хто ўздымае цяжкiя разоры, Хто ў гарачым пекле металу, За ўсiх, хто змагаецца з небам i морам, За жывых, i за тых, што сканалi. За ўсiх, хто крывёю пiша Ў нязгодзе З рабства подлай дарогай, Хто за Край Свой Родны, за ўсе Народы Паўстане нават на Бога. За ўсiх, хто курчыцца ў полымi вёсак, Хто ратуе краiну ад краху, За ўсiх, хто бясстрашна глядзiць у нябёсы З барыкады, З пушчы I з плахi. Хто са смерцю гаворыць з вока на вока, З яе усмешкаю ветлай, I ўсё ж узводзiць - нясцерпна далёкi Храм наш агульны i светлы. А калi ён горда даззяе ў зенiце Непарушны - ўзнясецца ў неба, Вы з распятага сэрца кроплю вазьмiце.

Отзывы

Вершы (на белорусском языке)

Популярные книги