Аннотация

Алесь Аркуш Вавэль Каля абарончых муроў Вавеля бутафорскi дракон пэрыядычна дыхае полымем у бок Вiслы, але зусiм ня страшна нават маленькiм дзецям, якiя са сьмехам абступiлi страшыдлу як факiра на сьвяточным кiрмашы. Я зноў блукаю ля тваiх муроў - Вавэль, здаецца, ведаю цябе зь сiвой даўнiны столькi ж, колькi гэтыя Пагонi на тваiх брамах i сьценах. Скачуць вершнiкi да роднага Полацку, нясуць весткi з Вавэля не загады, бо ня любiць Полацак загадаў, толькi весткi пра iнтрыгi, балi i фаварытаў, альбо просьбы аб вайсковай дапамозе; ня шмат тваiх слаўных сыноў, Полацак, наведвалi гэтыя шыкоўныя залi, ступалi на гэты ганаровы брук, дзiвiлiся з гэтых шэдэўраў-габэленаў, якiмi шчодра завешаны сьцены палацу; а хто i патрапляў сюды, на вочы караля суседняе краiны,

Отзывы

Вавэль (на белорусском языке)

Популярные книги