Вам знаёмае (на белорусском языке)

Калюга Лукаш
  • 0

Аннотация

Лукаш Калюга (сапр. Кастусь Вашына) Вам знаёмае Не тое, што ў аднаго пiсьменнiка... Прыйшоў Адаму з вёскi лiст, i не было ў iм нiводнае сiнтаксiчнае памылкi. Але неставала дзвюх косак i адно шматкроп'е было недарэчы. I ў краiне суцэльнай пiсьменнасцi ўжо нельга цытаваць такога лiста - давядзецца пераказваць. Хвалiўся Васiль - Адамаў найлепшы дружака, - што гэтымi днямi была вечарынка ў iх. Да белае ранiцы гулялi. Развiднiвала ўжо, як яны разыходзiлiся. Шкадаваў Васiль, што Адама не было пры гэтым. Была з таварышкаю, што недзе там у вас, у Менску - пiсаў - на цукерачнай фабрыцы працуе, i тая дзяўчына з Журавiч. Ды якраз у гэтым месцы i было тое Васiлёва непатрэбнае шматкроп'е. Выйшла ў яго, нераўнуючы, як у тых лiрыкаў, якiм правапiс не пiсан. А ўсё, каб лепш даняць, каб крануць за жывое. Аднаго разу - гады тры, як было гэта, - прыязджала тая жураўская дзяўчына да цёткi ў iх вёску з кудзеляю. Вечары са два пасядзеў тады Адам у яе каля праснiцы, нейкую старасвецкую польку стаптаў быў з ёю.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Вам знаёмае (на белорусском языке)

Популярные книги