Тэўтонскi ордэн - Ад Ерусалiма да Грунвальда (на белорусском языке)

Кравцевич А
  • 0

Аннотация

Алесь Краўцэвiч Тэўтонскi ордэн Ад Ерусалiма да Грунвальда Уступ Тэўтонскi ордэн моцна паўплываў на гiстарычны лёс Беларусi. Самыя цесныя адносiны з iм у Вялiкага Княства Лiтоўскага пачалiся з 80-х гадоў XIV ст. i працягвалiся больш за стагоддзе, да пачатку XV ст. Гэтыя адносiны нельга назваць добрасуседскiмi. Хутчэй мела месца зацятая барацьба, у якой абодва бакi адстойвалi свае жыццёвыя iнтарэсы. Мы нiколькi не сумняваемся, што справядлiвасць у гэтай амаль безупыннай вайне была на баку нашых продкаў. Прышэльцамi i захопнiкамi з'яўлялiся ўсё ж рыцары ордэна - амаль выключна ўсе немцы, адкуль i назва ордэна - Тэўтонскi. Цяжка нават уявiць сабе, колькi жыццяў, намаганняў, матэрыяльных высiлкаў каштавала гэтая жорсткая барацьба. У ёй гартавалася беларуская дзяржаўнасць. Пад пагрозай знешняй небяспекi вакол беларускага ядра ўсё цясней гуртавалiся землi былой Кiеўскай Русi ды Жамойцi. У прускiх суседзяў было чаму павучыцца i нашыя продкi скарысталi такую магчымасць. Новыя будаўнiчыя традыцыi i прыёмы (готыка), матэрыялы (вялiкапамерная цэгла, дахоўка) i шмат што яшчэ прыйшло да нас праз ордэнскую дзяржаву. У барацьбе з лепшай эўрапейскай армiяй фармавалася i набiрала моцы беларускае прафесiйнае войска, якое затым доўга паспяхова стрымлiвала нацiск з усходу.

Отзывы

Тэўтонскi ордэн - Ад Ерусалiма да Грунвальда (на белорусском языке)

Популярные книги