Аннотация

Iван Пташнiкаў Тартак Аповесць Памяцi мацi 1 У галаве круцiцца, здаецца, усё на свеце. Можа, гэта ад цяжкой хады... На загоне ля лесу - на ямах - Наста наступiла на стары, шырокi, як лапаць, халодны казляк. Стала свежа ў нагрэтую ў пяску i паколатую аб iржышча нагу. Да ям з вёскi не было дарогi, да iх пад'язджалi кожны раз полем, калi вазiлi ўвосень сыпаць бульбу i ездзiлi даставаць вясной, i Наста iшла па старым, прыбiтым скацiнай i калясьмi загоне. На загоне яшчэ было знаць старое ржышча: сiвое i пачарнелае, яно ляжала на цвёрдай зямлi, як парассыпаная з ахапка дробная салома, i па iм пайшлi ўжо расцi падбярозка i пырнiк. За падбярозку чаплялiся босыя, збiтыя аб каменне ногi, i трэба было трымаць у дзве рукi мех, бо можна паляцець носам у зямлю. Рассыплеш усё на свеце... Мех ляжаў на спiне: цяжкi i слiзкi, ён спаўзаў i спаўзаў, i Наста тады чаплялася пальцамi ля завязкi за абрублены канец i падносiла, адпусцiўшы рукi, пад падбародак кулакi - прыцiскаючы iх галавой да грудзей. Пасля, калi млелi пальцы i шыя, Наста спынялася, нагiналася ўперад i паддавала мех вышэй на плечы. Паддаўшы, кожны раз стаяла, каб аддыхацца.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Тартак (на белорусском языке)

Популярные книги