Таклюся-сухотнiца (на белорусском языке)

Лейка Кондрат
  • 0

Аннотация

Кандрат Лейка Таклюся-сухотнiца (Беларускiя тыпы) Аж жаль бярэ, як узглянеш на Таклюсю: худая, - адны косцi, твар асунуўся, пазелянеў, вочы завалiлiся глыбока пад лоб, грудзi высахлi, рукi цялёпаюцца, як шчэпкi, - хоць у труну кладзi. - Сухотнiца! - кажуць людзi, з жалем гледзячы на Таклюсю: i ў чым толькi яе душа дзержыцца? Запаўшыя ў падлоб'е глыбока вочы, смутны задумчывы твар, зморшчаны лоб i моцна сцiснутыя вусны, - усё гэта яўна дасвячае, што ў сваёй душы Таклюся носiць нейкую вельмi дакучную думу, ад каторае яна нiяк не можа адвязацца i каторая кiруе ёю, куды захоча. Ад гэтай дакучнай думкi, што, як п'яўка, смокча яе сэрца, яна, мусi, i высахла. Якая гэта думка апанавала Таклюсiным сэрцам i ссушыла яе самую, - аб гэтым мы даведаемся потым, пачакаўшы крыху, а цяпер паглядзiмо, як жыве наша сухотнiца. Хоць на ўзгляд Таклюся паказваецца шчуплаю i благою, але на ўсём сяле лiчыцца першай работнiцай, вельмi здатнай да ўсякай гаспадарскай справы. Кожны дзень яна ўстае яшчэ дзе да пеўняў i з пацерамi прымаецца за работу: гатовiць страву для сваёй сям'i, прадзе кудзелю або шые дзецям сарочкi ды нагавiчкi. Уецца ў сваёй цёмнай хатцы, як пчолка ў вулейку; i за што нi возьмецца, работа ў яе проста кiпiць i спорыцца.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Таклюся-сухотнiца (на белорусском языке)

Популярные книги