Стуканок у аблавушцы (на белорусском языке)

Рылько Алесь
  • 0

Аннотация

Алесь Рылько Стуканок у аблавушцы Хто-хто, а Пiлiп Стуканок умее жыць. Той-сёй дык i пазайздросцiць яму можа. Шанцуе Пiлiпу ў жыццi таму, што ў яго пад шапкай-аблавушкай розуму многа. Столькi многа, што сабе хапае i нават iншы раз свайму хаўруснiку можа пазычыць на разжытак. Па сакрэту, вядома, - каб лiшняе вока не бачыла. Людзi ж ведаеце якiя? Убачаць тваё старанне i - балам-балам! - разнясуць па ўсiм свеце. Лепш рабi ўсё цiхенька, крадком. Не кiдайся людзям у вочы, бо ты ж не якая-небудзь дзеўка-круцёлка, якая робiць усё напаказ, каб хутчэй прываражыць "самага выгаднага" жанiха. Стуканок i з выгляду непрыкметны. Невялiкага росту, з твару дробненькi, абтырканы рудой шчацiнай. Заўсёды носiць шапку-аблавушку, якая мае толькi адну латку. Не, ён не бедны. Гаспадарка ў яго спраўная, i грошы ёсць "на чорны дзень". Жонка Малання прагаварылася суседзям, што добры жмут новенькiх сторублёвак схаваў некуды. А латка на аблавушцы Пiлiпа з'явiлася пасля таго, як з горада прыязджалi паляўнiчыя. Нiчога не напаляваўшы, яны ўвечары выпiлi, закусiлi, а потым папрасiлi Стуканка падкiнуць угору шапку. Той не вельмi вагаўся, бо, як праваднiк, разам ...

Отзывы

Стуканок у аблавушцы (на белорусском языке)

Популярные книги