Стрэлачнiк Мiгай (на белорусском языке)

Шинклер Федос
  • 0

Аннотация

Хвядос Шынклер Стрэлачнiк Мiгай Хто яе ведае, што зрабiла чыгунка з нашым Сымонам. Але вярнуўся ён са службы на чыгунцы iншым чалавекам. Нiбы падмянiў яго хто там цi ўракнуў. Хто яго ведае... Памятае наша вёска Сымона Мiгая вясёлым, гуллiвым хлапцом, якi красiў усю моладзь. Прыгожы, зграбны хлапец. Чарнявы, з кучаравай галавой, з шэрымi прыгожымi вачыма - заглядзiся. Нiякае гульбiшча, нiякае пракуднiцтва не абыходзiлася без яго. Ды што - не абыходзiлася! Ён звычайна быў i завадатарам-канаводам на ўсе ўчынкi. Калi ж траплялася - не адкiдаў i чарку гарэлкi перакулiць. А разгуляецца, дык чаркай справа i не канчалася. Што казаць - спрытны, самавiты хлапец быў! Так ад роду было яму напiсана быць украсай нашае вёскi. Прайшлi б маладыя гады, перабушавала б маладая кроў - быў бы з яго добры разумны гаспадар. Так заўсёды бывае. Але не па сэрцу яму вясковае жыццё прыйшлося, не захацеў па-дзедаўску сядзець - працаваць на зямлi, захацеў выйсцi ў людзi, працерабiць сабе новы шлях. Не падабаўся яму сялянскi лазовы лапаць, захацеў набыць гарадскiя блiскучыя боты. Вось i пайшоў ён на службу, на чыгунку. Казалi людзi, пашанцавала Сымону: прыладзiўся, усталяваўся недзе служыць стрэлачнiкам.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Стрэлачнiк Мiгай (на белорусском языке)

Популярные книги