Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)

Грин Грэм
  • 15

Аннотация

Грэм Грын Стамбульскi экспрэс Раман Вiвьен Кэндэйс ад шчырага сэрца Усё ў прыродзе - лiрычнае па iдэальнай задуме, трагiчнае па лёсе i камiчнае ў рэальным увасабленнi. Джордж Сантаяна Частка першая ОСТЭНДЭ 1 Памочнiк капiтана трымаў у руцэ апошнi пасадачны бiлет i назiраў, як пасажыры перасякалi змрочны, мокры прычал, пераходзячы цераз безлiч чыгуначных пуцей i стрэлак, абгiнаючы кiнутыя багажныя цялежкi. Яны цягнулiся, наставiўшы каўняры палiто i ўнурыўшы галовы ў плечы. У доўгiх спальных вагонах на столiках ужо запалiлi лямпы, якiя свяцiлiся праз дажджавую заслону чарадой блакiтных пацерак. Страла гiганцкага пад'ёмнага крана скранулася з месца, паплыла i апусцiлася, i жалезны скрыгат лябёдкi на нейкае iмгненне заглушыў шум вады - вады, якая лiлася з агорнутага хмарамi неба, вады, якая бiлася аб прычал i плёскалася ўздоўж бартоў парома. Была палова пятай папоўднi. - Божухна, ну i вясеннi дзянёк! - уголас вымавiў памочнiк капiтана, iмкнучыся як найхутчэй пазбавiцца непрыемных уражанняў, назапашаных за апошнiя некалькi гадзiн марскога падарожжа цераз Ла-Манш, - прамоклай палубы, пахаў пары i...

Отзывы

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)

Популярные книги