Аннотация

Кузьма Чорны Срэбра жыцця I Рыжая барада трасецца, у бакi ходзiць ад дробнага смеху. - Гы, гы... Вучыць. Дзьмухнi, кажа, на агонь - пячы не будзе. От зараз як дзьмухну за гэткую раду галавешкаю ў рыла, дык навучыш... Гы, гы... I, зморшчаны рогатам i гарачынёй, адсоўваецца ад агню чырвоны шырокi твар. - Гэта ж не агонь, а твая, дзядзька, уласная барада цябе гэтак смалiць. - Гы, гы... Злаваць спрабуе рыжы дзядзька, але нiчога ў яго не выходзiць. I зноў ён рагоча. I ўсе з iм. Дрыжыць ад смеху яснае пры агнi кола на зямлi. - Гы, гы, гы... Трашчаць у агнi смоленыя сукi. То рассцелецца агонь, нiзка прыпадзе да зямлi, то шыбане раскудлачанай галавою ўгару. Выхоплiвае з чорнага змроку дзядзькаў твар, побач з тварам - нечыя боты ў зямлi. Збоку - пераблытаныя ногi, рукi, галовы, узнятыя каленi, шырокiя спiны. Яшчэ горш моршчыцца дзядзька, пхае чорным сукам у боты. - Ты, э-э, ты! Боты адцягнi, а то ў нос дае. Распусцiў свой дзёгаць цi варволь пад самым носам, хоць сякеру вешай. Чым ты iх квэцаеш, халера цябе ведае, гэтыя свае шкрэбалы?!

Отзывы

Срэбра жыцця

Популярные книги