Сон Габруся (на белорусском языке)

Чарот Михась
  • 0

Аннотация

Мiхась Чарот (сапр. Мiхась Кудзелька) Сон Габруся Сонца ўжо даўно схавалася за бор, i ноч, нiбы чорная коўдра, пакрывала ўсход. Пастухi папрыганялi з палёў. Касцы i жнеi вярталiся дахаты, i адгалос iх песень лiўся далёка-далёка па лесе... Прайшло з паўгадзiны, i зусiм сцямнела. Вёска патрошку стала засыпаць... Толькi па дварэ сельскага савета чулася моцная гутарка... - Браточкi, - гукаў Нiчыпар, - гэта ж людзi ноч расхапаюць, а мы ўсё спрачаемся... Але яго словы ледзьве можна было распазнаць памiж той гамарнi, якая цяпер тварылася на дварэ. - Ну, цiха! Дайце мне сказаць колькi слоў, - абазваўся стары Тамаш i стаў пасоўвацца на сярэдзiну грамады, якая чуць тоўпiлася на досыць такi шырокiм двары. - Я ўжо раней казаў i цяпер кажу, што не трэба зварочваць увагi на двух цi трох чалавек, якiя не хочуць дапамагчы ў гэткiм няшчасцi... Цi ж не сорам вось табе, Габрусь: ты, можа, яшчэ маеш леташнi хлеб, але скажу папраўдзе, яшчэ два-тры, а то i болей пудзiкаў захована пад саломай, i сёлета, дзякуй богу, ураджаi добрыя, i вось ты, шляхецкая твая натура, каб табе загiнуць, не хочаш даць колькi фунтаў тым няшчасным галодным людзям, якiя цяпер зямлiцу ды кару з дрэва ядуць?! Цi ж не грэх i не сорам гэта, мужчыны?
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Сон Габруся (на белорусском языке)

Популярные книги