Сэрца на далонi (на белорусском языке)

Шамякин Иван Петрович
  • 17

Аннотация

Iван Шамякiн Сэрца на далонi Раман 1 Доктар Яраш стаяў на даху веранды i свiстаў, залажыўшы пальцы ў рот. Свiстаў так, што здавалася, з дубоў пасыплецца лiсце. У блакiтнай безданi неба ўзнiмалася чарада чаграшоў. Галубы кружылi над дачай. У "мiкалаеўскiх чырвоных" гарэлi крылы. Раптам чараду быццам знесла ветрам: мiг - i яна апынулася далёка над борам. I доктар ледзь не паляцеў следам за ёю. Ступiў на самы край даху. Пад яго цяжкiм целам натужлiва рыпнулi слупы веранды, забрынчалi шыбы. Ён хваляваўся, як хлапчук. Сонца, што ўзнялося над борам, бiла праменнямi ў твар, сляпiла. Яраш засланяўся ад яго не далоняй, а неяк па-дзiцячы, локцем. З другога канца веранды стаяў яго сын Вiктар, ростам траха не з бацьку, але худы, танклявы, даўганогi. Ён сачыў за галубамi ў палявы бiнокль. Ля калодзежа сядзелi на лаўцы жанчыны. Iх цiкавiлi не галубы, а галубятнiкi. - Смешна. Як дзiця. Цэлы дзень можа ганяць галубоў, - быццам з дакорам, але ў той жа час з замiлаваннем да мужа сказала Галiна Адамаўна. - А я люблю людзей, якiя могуць вось так захапляцца, - адказала Валянцiна Андрэеўна, не зводзячы вачэй з Яраша.

Отзывы

Сэрца на далонi (на белорусском языке)

Популярные книги