Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке)

Варналис Костас
  • 2

Аннотация

Костас Варналiс САПРАЎДНАЯ АПАЛОГIЯ САКРАТА Як гэта было Пакуль гаварылi абвiнаваўцы (Мiлiт з пiсклявым голасам i бабскiмi звычкамi, нервовы, як салавей, Анiт з вялiзнымi вушамi i валоссем у носе i Лiкон з вузкiм чэрапам i каламутнымi вачыма), суддзi сядзелi на зямлi - хто падабраўшы ногi, хто на кукiшках - i лускалi зярняты, выплёўваючы шалупiнне ў патылiцу пярэднiм. Шмат хто ўладкаваўся тут жа, падсунуўшы пад галаву сандалi замест падушкi, i мерна пахропваў. А Сакрат пазiраў у высокае веснавое неба i раз-пораз цёр левае калена, якое яму балела. I праз гоман натоўпу, праз смурод ад разагрэтых целаў i сапсаваных страўнiкаў да яго з блiзкiх хвояў даляталi вясёлы шчэбет птушак, водар смалы, пахi масцiкавага дрэва i чабору, што сачылiся з некранутай зямлi. Калi абвiнаваўцы скончылi, усталявалася такая глыбокая цiшыня, быццам усё гэтае месца разам з каменнем, дрэвамi i людзьмi правалiлася ў бездань, залiтую на два сажнi вадою. Стаiўшы дыханне, усе скiравалi позiркi на Сакрата: iм карцела ўведаць, якiмi выкрутасамi Сакрат зможа адолець закон. 3. Калi раптам сярод ночы спыняецца млын, млынар прачынаецца. Але Сакрат, нягледзячы на мёртвую ўсёабд...

Отзывы

Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке)

Популярные книги