Аннотация

Васiль Быкаў Салдацкi лёс Дыялог з нагоды - Гэй, цесля, перакур! - Перакур, кажу. Пашкадуй сякеру! - А-а! А я i не пазнаў. Гляджу, думаю, хто такi? Ну чакай, зараз злезу. - Памагчы мо? - Ну што ты? Я сам... Прывык, так што... Здалёку iдзеш? - Ды з раёна. Чую, цюк-цюк. Гляджу, знаёмая галава тырчыць. Думаю, зазiрну на хвiлiну. - Ну здароў! Калi так... - Здароў! Глядзi, ладная дамоўка. З трысценам? - З трысценам. Хай на яго. Трэба! Старая саўсём ужо струхлела, думаю, хоць на старасцi ў новай пажыць. Ды i сын... - Што, можа, ажанiўся? - Не яшчэ, але, знаеш, збiраецца. Дзейсцвiцельную адслужыў жа. У сiле дзяцюк. - Глядзi ты! А памятаю, нядаўна во такi быў. - Яно здаецца - нядаўна. А гады iдуць. - Ды ўжо ж. - Дык сядзем. Калi перакур, кажаш. Не спяшаешся ж? Во на бервяно гэта. Гладкае. Курыш? - Можа, маiх? Свежанькiх? - Гэта якiя? А, балгарскiя. Не, я свае, памiрскiя. Ад iх, кажуць, крэпасць у нагах.

Отзывы

Салдацкi лёс (на белорусском языке)

Популярные книги