Роберцiк (на белорусском языке)

Шулце Дзинтра
  • 1

Аннотация

Дзiнтра Шулцэ Роберцiк Пераклад: Эдуард Садоўнiчы Фаiс была проста дзiвосная планета. Яе аранжавыя далiны, змрочныя цяснiны i беласнежныя вяршынi гор то цямнелi, то святлелi, таму што планета была зусiм невялiчкая i час на ёй iмчаў вельмi хутка. Нязвыклыя зямлянам суткi на Фаiс здавалiся вельмi кароткiмi. На Фаiс не было нi палёў, нi садоў, i калi на ёй высадзiлiся людзi з Зямлi, яны прывезлi з сабою ўсё патрэбнае для жыцця. На аранжавых раўнiнах пабудавалi касмадромы, на высокiх гарах паставiлi антэны, а цянiстыя цяснiны пакрылi люстэркавым рэчывам, каб выкарыстаць адлюстраваную энергiю белага сонца Фаiс. Чым больш людзi абжывалi Фаiс, тым часцей iх караблi выкарыстоўвалi яе як прамежкавую станцыю ў космасе, тым больш планета беззваротна трацiла сваю яркую прыгажосць. Аранжавыя далiны знiклi пад пластыкам, з цяснiн павылазiлi i распаўзлiся ў розныя бакi тоўстыя i тонкiя кабелi, а горныя вяршынi больш нельга было ўбачыць за густымi кратамi лакацыйных антэн. Шасцёра астранаўтаў, якiя жылi на Фаiс, пакрысе асвойталiся на планеце, ранкам з асалодай любавалiся ўзыходам сонца, а ў тыя ночы, калi не ўдавалася заснуць, садзiлiся ў свой старэнькi ўсюдыход i кiравалiся на другое паўшар'е пазагараць у адной з яшчэ не цывiлiзаваных далiн.

Отзывы

Роберцiк (на белорусском языке)

Популярные книги