Аннотация

Мiхась Ларын Прышлы Пераклад: Мiхась Шупенька 1. Салдаценкаў На турбазе ўжо пяты дзень запар роў архаiчны рэпрадуктар. Я ўжо пракляў усё на свеце i еў сябе поедам. Паддаўся, iдыёт, на ўгаворы супрацоўнiкаў нашага канструктарскага аддзела. Асаблiва Светка Нiкiшова, капiроўшчыца, распiналася. - Дык вы яшчэ зусiм не былi на нашай турбазе, Мiкалай Мiкалаевiч? - Не быў, - адказваю. У яе - вялiзныя здзiўленыя вочы. - Як жа гэта так, Мiкалай Мiкалаевiч? Шэсць гадоў робiце ў аддзеле i нi разу... Шмат страцiлi. Там райскiя мясцiны, скажу вам. Я ўжо была двойчы. Як у казцы! А якая рыбалка! Шашлыкi - аб'ядзенне! Добрая цаца! Паехаў у гэтую iдыёцкую глухамань. Гадзiны чатыры цягнулiся сюды ў спякоту на аўтобусе. Можа, Нiкiшова думала, што я на яе вока кiнуў? Першы дзень ад мяне нi на крок не адыходзiла. Ну i дурнiца. Цi, можа, я дурань - не ведаю. Потым адчапiлася яна. У яе кавалер з'явiўся з суседняга аддзела. Шуры-муры круцяць. Ну i няхай сабе. Гэта iх iнтэрас. Усе на турбазе парамi. Адзiн я лiшнiм аказаўся. Напэўна, таму, што характар такi, не вельмi каб. А можа, што няўдачлiвы. Вось i сёння спазнiўся на прычал. Лод...

Отзывы

Прышлы (на белорусском языке)

Популярные книги