Пра каханне i вераломства (на белорусском языке)

Труайя Анри
  • 0

Аннотация

Анры Труая Пра каханне i вераломства Пераклад: Л.Казыра Вось ужо тры месяцы i васемнаццаць дзён Жан Дзюпон усё шукаў i шукаў нагоды, каб парваць са сваёй палюбоўнiцай. Як паветра патрэбна была нейкая важная прычына, нейкая сур'ёзная падстава, бо ў звычайныя для такiх выпадкаў словы накшталт: "Я больш не кахаю цябе" апантаная жанчына верыць з вялiкай неахвотай. Сёмага снежня а дзевятай гадзiне вечара Жан зайшоў у знаёмы пакой. Трэба было рыхтаваць глебу для разрыву. Як i большасць мужчын, Жан Дзюпон не змог прыдумаць нiчога лепшага, як строiць з сябе чалавека стомленага, прыгнечанага, страшэнна заклапочанага. На языку ўжо круцiлiся даўно завучаныя фразы: "Ведаеш, я цяпер такi заняты... Не звяртай увагi... Ну, што ты... Гэта пройдзе... Табе проста цяжка мяне зразумець... У мяне столькi работы... Раскажы лепш пра сябе, дарагая..." Мiж тым "дарагая" паводзiла сябе неяк дзiўна ў гэты вечар. Твар расчырванеўся, з вачэй вось-вось пальюцца слёзы, уся дрыжыць, нервуецца... На Жанаў пацалунак нiяк не адрэагавала. Не запрасiла сесцi. Не абняла. Не паўтарыла сто разоў чутае: "Любы, ты пахнеш вулiцай". Не шапнула на вушка: "О, ведаю, мiлы мой донжуан, што табе карцiць!.." Не, не i не! Дэнiза Пакэ пазiрала яму проста ў вочы з такiм выглядам, нiбы ў яе дамскай сумачцы быў схаваны флакончык з сернай кiслатой. I вось пачуўся замагiльны голас:

Отзывы

Пра каханне i вераломства (на белорусском языке)

Популярные книги