Аннотация

Вальдэмар Бааль Плацiнавы абруч Пераклад: Мiкола Татур 1 Ёсць такое слова "мiтусенне". Яно вось i лезе ў галаву, калi чуеш i справа i злева пра гэтых амiкантактах i хосцiкантактах, гэта значыць, выходзiць, прыязных i непрыязных адносiнах з iншагасцямi. Не дае цяпер людзям супакою даволi вядомая Н-6813! Планета - не планета, штучная - натуральная, i адкуль толькi яна ўзялася ў вашай сiстэме, i хто такiя ноблы, што яе засяляюць, i чаму ноблы, i што iм ад нас трэба. Дыскусii, гiпотэзы... Лепш бы людзям працаваць, а не мiтусiцца. Але працаваць, мабыць, i няма калi - раней трэба, бачыце, пра назвы i разуменнi дамовiцца... Божа! А цi стануць больш таннымi штаны ў краме, калi яны не "ноблы", а "барбы", чэрцi, д'яблы?.. I чэшуць жа языкi - каму не лень, каб толькi выхвалiцца: мы таксама, бачыце, не лыкам шытыя, не цураемся "апошняга слова". Але гэтых i браць пад увагу не варта - iм абы звон ды знешнi выгляд. Але тыя, што рухаюць прагрэс, свяцiлы i прыхiльнiкi, яны хiба не ў той жа моды, не ў таго ж мiтусення пад абцасiкам, пад гэтай лакiраванай шпiлькай, што цокае сабе i цокае па тратуарах, зменiцца пакаленне i - зноў цокаць, як цокала i стагоддзе i два таму назад?.. Вучоныя дзеячы, паважаныя i славутыя, - а калi разабрацца, то суцэльная гульня словамi, як у малых дзяцей. А цi не больш карысна, дазвольце запытацца, прыдумаць формулу, каб, напрыклад, суседзi жылi мiрна?

Отзывы

Плацiнавы абруч (на белорусском языке)

Популярные книги