Панi старшынiха прыехала (на белорусском языке)

Василевич Алена
  • 0

Аннотация

Алена Васiлевiч Панi старшынiха прыехала... Хотят ли русские войны... Я.Еўтушэнка - Цi чуў бо ты, Чэсiк, што да старшынi нашага панi яго прыехала? Гарбаты Мiкодым, не спяшаючыся, рассцiлае пад дубам зрудзелы ад дажджовiцы i сонца суконны даматканы халат, выпростваецца на iм усiм сваiм нязграбным целам i з асалодай закурвае люльку. Люлька сiпiць i захлiпваецца гэтаксама, як сiпяць i захлiпваюцца Мiкодымавы грудзi. Мiкодым зацягваецца пякельным дымам i доўга бухае кашлем: бух-бух-бух... - Каб цябе немач узяла, каб цябе... - тыльным бокам далонi выцiрае ён з воч слёзы. Адбухаўшы, зноў звяртаецца да падпаска Чэсiка: - Дык кажу, цi чуў ты, што да старшынi яго панi прыехала? - Панi?!. - Чэсiк не чуў гэтай навiны. Яна звальваецца на яго, як гура снегу. - Панi прыехала?.. - перапытвае ён, i чорны ад загару i сiверу твар яго, звычайна пахмуры i абыякавы, расплываецца ва ўсмешцы, адбiваючы па чарзе адно за другiм самыя нечаканыя адценнi: спачатку разгубленасць, потым спалох, а потым такую дзiўную пяшчоту...

Отзывы

Панi старшынiха прыехала (на белорусском языке)

Популярные книги