Панаванне жанчын (на белорусском языке)

Абдулаева Сахиба
  • 0

Аннотация

Сахiба Абдулаева Панаванне жанчын Пераклад: Павел Марцiновiч Выехаўшы за межы горада, машына прыбавiла хуткасць. Сакавiтая зелень палiўных палёў, чаргуючыся з жаўцiзной палос выпаленай сонцам травы, iмклiва праносiлася мiма i, быццам знiкаючы з жыцця, заставалася дзесьцi далёка ззаду. Горы з вяршынямi, ахутанымi смугой, з рэзкiмi белымi кляксамi ледавiкоў, прысунулiся. I ў наблiжэннi гэтым было абяцанне доўгачаканай прахалоды. - Паветра якое! Што за паветра! - Праўда, - пацвердзiў Сарвар, заклапочана зiрнуўшы на нашага сына, якi стомлена заснуў на маiх руках. - Дзядзька, напэўна, зачакаўся, - сказаў Фатых. - Хутка прыедзем, вось тады зразумееце, што такое сапраўднае горнае паветра! Сарвар зноў паглядзеў на нас з сынам, збавiў хуткасць, сказаў нягучна: - Давайце перадыхнём, бо ўжо дзве гадзiны ў дарозе. Я ўдзячна ўсмiхнулася яму. Малы сапраўды стамiўся. Але калi Сарвар спынiў машыну на абочыне дарогi, ён расплюшчыў вочы, працягнуў да мяне рукi. Я выйшла з машыны, агледзелася i пагладзiла сына па худых шчоках:

Отзывы

Панаванне жанчын (на белорусском языке)

Популярные книги