Аннотация

Лiдзiя Арабей Памяць Стары буфет Мая мацi жыве з малодшай сястрою Валяй. Валя замужам, i скора яны чакаюць прыбаўлення сям'i. Ёсць у мяне i яшчэ адна сястра - Тася. I браты Валодзя i Мiхась. Часам усе мы збiраемся да мацi, i ў кватэры ў iх тады бывае шумна i весела. Сярэдняя сястра прыходзiць з мужам i з сынам Андрэйкам. Андрэйку тры гады. Ён чырванашчокi, дужы, рослы хлопчык. Тася сама ўмее шыць, i таму Андрэйка апрануты заўсёды як лялька. Гэты маленькi мужчына носiць вузкiя штонiкi, стыльныя кашулькi. Усе мы, дарослыя, наперабой хочам заслужыць Андрэйкаву ўвагу. Кожны з нас клiча Андрэйку да сябе, кожны хоча пагаварыць з iм, пагладзiць яго белую, як лён, грыўку. А малодшая сястра, Валя, тулiць да сябе хлопчыка з асаблiвай ласкай. I яна ж чакае... Але Андрэйка не вельмi прымае нашы пяшчоты. Ён коратка адказвае на пытаннi, выкручваецца з рук i бяжыць да прыёмнiка, каб там нешта пакруцiць, да тэлефона, каб зняць трубку. - Такi ўжо вiсус, такi непаслушнiк, - скардзiцца Тася, а вочы яе поўняцца гонарам за сына. Маладая, прыгожая жанчына, яна яшчэ прыгажэйшая ад радасцi, што ў яе такi ўдалы Андрэйка. Але яна не хоча хвалiць яго. Зноў знаходзiць зачэпку, каб паскардзiцца.
Книги из серии: Без серии

Отзывы

Памяць (на белорусском языке)

Популярные книги