П'емонцкi звер (на белорусском языке)

Курейчик Андрей
  • 0

Аннотация

Андрэй Курэйчык П'емонцкi звер Гiстарычная драма ў 3-х актах Дзейныя асобы: Iзабэла П'емонцкая. Мацi-Iгумення Бiскуп Альберт Рыцар Жафрэй Сястра Ганорыя Сястра Iаанна Сястра Марыя Сястра Вентурыя Сястра Бернарда Сястра Ганна Фiлiп Урбена Рабэр Жан Брунсхальд Сёстры манастыра Дзея адбываецца ў Невельскiм манастыры. Сярэднявечча... АКТ 1 Сцэна 1 (Выходзяць манашкi, за iмi Мацi-iгумення i бiскуп Альберт. Пачынаецца абрад пастрыжэння Iзабэлы з П'емонта ў манашкi Невельскага манастыра. Чытаюцца малiтвы на латынi. Чуюцца песнапеннi). МАЦI-IГУМЕННЯ. Iзабэла з П'емонта, ты прымаеш пострыг i становiшся манашкай Невельскага манастыра. Ад гэтага часу ты павiнна забыцца на сваё iмя, i тытул, i званне, па сваёй волi i назаўсёды адмовiцца ад усiх людскiх даброт i спакусаў. I ўбогай, пакорлiвай ты ўваходзiш у гэтыя сцены, каб прысвяцiць жыццё сваё Пану Богу нашаму Iсусу Хрысту. МАНАШКI: Аман. БIСКУП АЛЬБЕРТ. Тваё рашэнне - добраахвотнае? IЗАБЭЛА. Так. БIСКУП АЛЬБЕРТ. Цi прымаеш ты дзеля славы Пана Бога Нашага зарокi нявiннасцi, бясшлюбнасцi i самаадрачэння, каб чыстай i беззаганнай служыць Яму?
Книги из серии: Без серии

Отзывы

П'емонцкi звер (на белорусском языке)

Популярные книги