Не, не ўсё роўна (на белорусском языке)

Саченко Борис
  • 0

Аннотация

Барыс Сачанка Не, не ўсё роўна З тых дзён, як помню сябе, помню i свайго дзеда. Жыў ён у адным з намi доме, праз сенцы, i што ён жыве, я пачаў прыкмячаць вельмi рана, бадай тады, як адчуў, што акрамя кароткага светлага дня i доўгай цёмнай ночы ёсць яшчэ i людзi - мацi, бацька, брат, - тыя, хто гатовы ў любую хвiлiну зрабiць усё, што толькi я пажадаю. Пазней, калi падрос i ўжо без старонняй помачы мог сам выходзiць на падворак, пра дзеда я даведаўся больш. Я ўжо, да прыкладу, разумеў, што дзед мяне не любiць i, ёсць на тое прычына цi няма, лае: то яму здаеца, што я добра не абабiў ног i на валёнках нясу ў сенцы цэлы воз снегу, то ўбачыць, што я не так, як трэба, зачынiў дзверы i напусцiў холаду, то выдумае нешта яшчэ. Я ўжо не толькi гэта разумеў, але i стараўся быць як мага далей ад дзеда, каб неспадзеўкi не трапiць на яго вялiкiя i круглыя, як у ката, вочы, бо ведаў, што ён будзе зноў сварыцца, а я не хацеў чуць яго крыку, не хацеў ад бездапаможнасцi i крыўды плакаць. Гуляючы ў хаце цi на двары, я мiж тым, незаўважна нават для самога сябе, усё часцей i часцей пачаў думаць пра дзеда: чаму ён такi нялюдскi, злы, чаму нiколi не возьме, як, скажам, тата цi мама, мяне на рукi, не раскажа казку, а толькi тое i робiць, што крычыць, сварыцца...

Отзывы

Не, не ўсё роўна (на белорусском языке)

Популярные книги