Аннотация

Васiль Быкаў На сцяжыне жыцця Дзверы былi старыя, высокiя i цяжкiя. Адчынiўшыся нават на вузенькую шчылiнку, яны незадаволена, спаважна рыпелi: "хр-р-р-р-ы-iп" - быццам пратэставалi супраць парушэння iх старэчага лянотнага спакою. Фрузына некалi змазвала iх адмысловыя паржавелыя завесы, але дзверы, счакаўшы дзень-другi, зноў упарта пачыналi свой надакучлiвы хрып. I яна спакваля прывыкла да гэтага iх голасу, таксама, як i да выгiнастых медных ручак-поручняў, за якiя было няспрытна брацца, як i да сваiх нескладаных абавязкаў вахцёркi. Дый дзiва было не прывыкнуць, калi мiнуў ужо шосты год, як упершыню села яна за невысокай фанернай перагародкай у куце ля дзвюх доўгiх вешалак ды толькi i ведала глядзець, каб хто не вынес з будынка якi ўстаноўскi набытак. Два разы ў дзень - уранку i ўвечары - таропка тупаючы па прыступках на ганку i ў вестыбюлi, адзiн за адным яе мiналi супрацоўнiкi ўстановы - занятыя справамi, заклапочаныя, сур'ёзныя людзi. Яна ведала ўсiх i, нават заплюшчыўшы вочы, магла ўгадаць кожнага па яго кроках, па тым, як ён адчыняў цi зачыняў дзверы або iшоў па лесвiцы. З'яўленне дырэктара Iвана Кузьмiча Фрузына пазнавала па яго аўтамабiлю, якi...

Отзывы

На сцяжыне жыцця

Популярные книги