Мiколка-паравоз (на белорусском языке)

Лыньков Михась
  • 15

Аннотация

Мiхась Лынькоў Мiколка-паравоз Хата на калёсах Вы не бачылi Мiколкавай хаты? Яна вунь у самым тупiку, дзе канчаюцца станцыённыя лiнii, дзе безлiч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя семафоры, дзе ў бязмежныя прасторы працягнулiся, пабеглi блiскучыя рэйкi. Па рэйках тых бягуць цягнiкi. Бягуць i днём, i ноччу. I шэраю ранiцай. Калi яшчэ сонца не ўзыходзiць. Калi яшчэ Мiколка спiць. Калi спяць усе звычайныя людзi, якiя ноччу не ў машынiстах, не ў кандуктарах, не ў рабочых дэпо, не ў абходчыках пуцявых. А цягнiкi бягуць. Зiмой i летам, увосень i ўвесну. I чым халадней, тым гучней гудуць паравозы, углядаючыся сваiмi пукатымi блiскучымi вачыма ў далёкiя агеньчыкi семафораў. Агеньчыкi белыя, зялёныя, чырвоныя. I кожны паравоз крычыць па-свойму. Адзiн так гудзiць, што шыбы трасуцца ў вокнах. У другога хрыпаты голас, нiбы прастудзiўся паравоз, бегаючы ў зольных туманах i завеях. А трэцi - якая-небудзь кукушка - не гудзiць, а проста пасвiствае галаском такiм тонкiм, пранiзлiвым. I па голасу пазнае Мiколка кожны паравоз, цi то таварны, цi то пасажырскi. I часам ноччу, пачуўшы голас далёкага паравоза, Мiколка будзiць матку: - Уставай, мама, самавар стаў, бацька едзе з пасажырскiм. Яго паравоз гудзiць.

Отзывы

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)

Популярные книги